Кніга Беларусі

Чытацкая думка

З 2017 году kniha.of.by праводзіць галасаванне сярод чытачоў за лепшую кнігу мінулага году.

Гэткае народнае, чытацкае галасаванне з'явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Згодна з правіламі, адзін раз у суткі тут можна прагаласаваць за любыя тры кнігі сярод намінаваных на прэмію ПЭН-цэнтра. Такім чынам, праз некалькі дзён будзе створаны асобны рэйтынг кнігаў, па версіі чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.

Традыцыйна, лепшую кнігу году Беларусі абіраюць пісьменнікі. З 2014 г. беларускі ПЭН цэнтар прысуджае прэмію за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. Кнігі намінуюць літаратары і толькі пісьменнікі ўваходзяць у склад журы, якое абірае пераможцаў. Кожны год журы з складу Беларускага ПЭН-цэнтру складае спіс кнігаў, з якіх літаратары абіраюць кнігу года, а пераможца атрымлівае прыз, згодна з умовамі афіцыйнай прэміі.