Кніга Беларусі

Чытацкая думка

Сярод пісьменнікаў, якія згадваюцца ў спісе, маладзечанец Уладзімір Садоўскі з кнігай “1813” і смаргонцец Уладзімір Някляеў з кнігай “Толькі вершы”.

Усяго на прэмію літаратары вылучылі 48 кніг, сярод іх было абрана 15, якія згадваліся найчасцей. Кнігі на прэмію намінавалі толькі пісьменнікі, з іх складу і было ўтворана журы.

Чытацкае галасаванне створана ў дадатак да афіцыйнага і рэйтынг мае сімвалічнае значэнне, але да яго можа далучыцца кожны неабыякавы. Пакінуць голас можна на сайце kniha.of.by.

Галасаваць можна раз у суткі за тры любыя кнігі. Свабоднае галасаванне працягнецца да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў.

Вынікі галасавання журы будуць вядомы 10 сакавіка.

Крыніца: http://www.rh.by/by/427/20/16841/


СМІ пра нас