Кніга Беларусі

Чытацкая думка

Запрацавала народнае галасаванне за кнігу году, дзе кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію “Кніга году”.

Чытачы створаць уласны рэйтынг лепшых кнігаў мінулага году. На нашым сайце з'явілася магчымасць галасавання за кнігу году.

Кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію “Кніга году”. Рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынік галасавання будзе вядомы 10 сакавіка 2017 г. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by таксама будзе магчымым да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які будзе агучаны ПЭН цэнтрам.

Традыцыйна, лепшую кнігу году Беларусі абіраюць пісьменнікі. З 2014 г. беларускі ПЭН цэнтар прысуджае прэмію за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. Кнігі намінуюць літаратары і толькі пісьменнікі ўваходзяць у склад журы, якое абірае пераможцаў. Сёлета, з ініцыятывы чытачоў, у дадатак да пісьменніцкага галасавання на адмысловай старонцы з’явілася народнае, чытацкае. На гэтым сайце раз у суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з дваццаці папулярных сярод намінаваных на прэмію ПЭН-цэнтра. Такім чынам, праз некалькі дзён будзе створаны асобны рэйтынг кнігаў, па версіі чытачоў.


Навіны