Пачынаецца галасаванне за лепшую кнігу 2017 г
Сёння пачынаецца чытацкае неафіцыйнае галасаванне за лепшую кнігу мінулага году. Сёлета чытачы зноў маюць магчымасць прыняць удзел у складанні рэйтынга лепшых кнігаў мінулага году.
Чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынік галасавання будзе вядомы 31 траўня. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by будзе магчымым да 18:00 31 траўня. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў, які будзе агучаны ПЭН цэнтрам.
Чытацкае галасаванне адбываецца другі раз. У 2017 годзе, з ініцыятывы чытачоў, была створана адмысловая старонка http://kniha.of.by , дзе кожны ахвочы мог аддаць свой голас за ўлюбёную кнігу. Быў створаны неафіцыйны чытацкі рэйтынг кнігаў 2016 г. У мінулым годзе, па версіі чытачоў, кнігай году стала "Радзіва Прудок" Андруся Горвата.
Сёлета мы зноў запрашаем чытачоў прыняць удзел і стварыць чытацкую думку Беларусі. Раз на суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з дзевяці намінаваных літаратарамі на прэмію ПЭН-цэнтра. Такім чынам, праз некалькі дзён будзе створаны асобны рэйтынг кнігаў, па версіі чытачоў.
Афіцыйную прэмію "Кніга года" беларускі ПЭН цэнтр прысуджае з 2014 г. за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. Кнігі намінуюць літаратары і журы ў складзе 100 літаратараў абірае пераможцаў. Народнае, чытацкае галасаванне на сайце kniha.of.by з'явілася ў дадатак да пісьменніцкага з ініцыятывы чытачоў. Вынікі галасавання не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.