Кніга Беларусі

Чытацкая думка

У выніку галасавання-2018 чытачы назвалі кнігай года выданне «Беларусалім. Золак» Паўла Севярынца.

За ўвесь час галасавання лідараў было чатары: Міхал АнемпадыстаўАлегерд Бахарэвіч, Ганна Севярынец, Павал Севярынец. У першыя дні кніга Міхала Анемпадыстава набірала найбольшую колькасць галасоў, за ёй з невялікім адрывам ішоў твор Альгерда Бахарэвіча. Аднак праз колькі дзён сітуацыя змянілася: кніга Ганны Севярынец «Дзень святога Патрыка» вырвалася наперад, апярэдзіўшы ўсіх астатніх. І літаральна ў апошнія два-тры дні Павал Севярынец стаў пераможцам галасавання.

Сёлетняя аўдыторыя на 80% сайту адрозніваецца ад аўдыторыі мінулага году. Галасаванне адбывалася ў аднолькавых умовах, але змянілася аўдыторыя. Гэта значыць, што галасуюць за канкрэтнага аўтара менавіта яго чытачы, фанаты. У мінулым годзе, за кнігу года 2016 было набрана 1470 галасоў ад 654 унікальных карыстальнікаў. Сёлета мы налічылі прыблізна 880 галасоў, сярод якіх 600 унікальных.

Дзякуй аўтарам за іх кнігі, дзякуй ПЭН-Цэнтру за падтрымку чытацкага галасавання. Таксама дзякуем СМІ за інфармацыйнае асвятленне і ўсім неабыякавым, хто спрычыніўся да рэпостаў.


Навіны